Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 24 августа 2018 в 12:34
404 просмотра

«АБ ПАШЫРЭННІ МАГЧЫМАСЦЯЎ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ».

        У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс «Абпашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі», у Вас ёсць магчымасць пры камплектаванні груп на 2018/2019 навучальны год выбраць мову навучання (рускую, беларускую) для сваіх дзяцей. Вашы пажаданні будуць максімальна ўлічвацца пры камплектаванні груп.

          У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

      З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

         

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.